У Мінскай вобласці ледзь не скралі 242-гадовую Біблію
Міліцыянеры затрымалі мужчыну, які спрабаваў выкрасці Біблію 1780 года выдання, паведамляе МУС Беларусі. Кнігу захоўваў жыхар Вілейскага раёну.
Паводле словаў мужчыны, ён працаваў на гародзе, калі заўважыў знаёмага, што выходзіў з яго дома на падворак. Пабачыўшы гаспадара, зламыснік кінуў заплечнік і збег. У торбе была старажытная кніга.
Падазраванага затрымалі, ён жыхар суседняй вёскі, сёлета вызваліўся з калоніі. Мужчына ведаў, што ў ягонага знаёмца ёсць гэтая каштоўная Біблія.
Следчыя завялі крымінальную справу. Кніга цяпер на мастацтвазнаўчай экспертызе.