БЕЛ Ł РУС

Будаўніцтва новага ўчастка мінскага метро пачнецца найбліжэйшым часам

30.10.2022 / 20:32

Nashaniva.com

У лістападзе-снежні ў Мінску плануюць прыступіць да будаўніцтва новага ўчастка 3-й лініі метрапалітэна. Пра гэта, як перадае агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў падчас прамой лініі першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак.

Фота: «Мінск-Навіны»

«Работы пачнуцца каля плошчы Бангалор з боку парку Дружбы народаў. Трэба будзе вынас інжынерных сетак, а затым прыстасаванне катлавана для тунэлепраходчага шчыта «Алеся». Зараз праектная дакументацыя праходзіць экспертызу», — адзначыў Мікулёнак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула