ВПС Украіны: З больш чым 50 расійскіх ракет збітыя 44
Камандаванне ваенна-паветраных сіл Украіны паведаміла, што сіламі СПА гэтым раніцай ўдалося збіць 44 расійскіх крылатых ракеты, запушчаныя па Украіне. Агулам Расія запусціла больш за 50 ракет.
Камандаванне паведаміла, што з 7 раніцы па мясцовым часе 31 кастрычніка расійскія войскі здзейснілі некалькі хваляў ракетных нападаў па аб'ектах крытычнай інфраструктуры Украіны.
Крылатыя ракеты Х-101/Х-555 былі выпушчаныя з самалётаў-ракетаносцаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95 / Ту-160 з паўночнай часткі Каспійскага мора, а таксама з Валгадонска ў Растоўскай вобласці.
«44 крылатыя ракеты былі знішчаныя сіламі і сродкамі паветраных сіл. У зонах адказнасці паветранага камандавання «Цэнтр» — 18, паветранага камандавання «Поўдзень» — 12, паветранага камандавання «Усход» — 9, паветранага камандавання «Захад» — 5», — гаворыцца ў паведамленні.