БЕЛ Ł РУС

Мінчукі вывесілі беларускі і ўкраінскі сцягі на апоры ЛЭП. Іх затрымалі

31.10.2022 / 13:56

Nashaniva.com

Гэта адбылося ў пачатку кастрычніка на скрыжаванні вуліц Рафіева і Семянякі. Мінчукі вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны.

Скрыншот відэа

Затрыманыя шасцёра мінчукоў ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, — паведаміла прэс-служба МУС.

Міліцыя кажа, што акцыю мужчыны вырашылі самастойна. Адзін зь іх сфатаграфаваў вынікі і даслаў здымкі інтэрнэт-рэсурсам, якія лічацца «экстрэмісцкімі». Акцыя адбылася ў дзень, калі падарвалі Керчанскі мост.

Заведзена крымінальная справа за злоснае хуліганства, што прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула