БЕЛ Ł РУС

Яўген Прыгожын назваў Зяленскага «сімпатычным хлопцам». Яшчэ адзін знак гатоўнасці Пуціна да перамоваў?

1.11.2022 / 07:47

Nashaniva.com

Бізнэсовец і куратар ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын пахваліў прэзідэнта Украіны. 

Яўген Прыгожын. Кадр з відэа

«Зяленскі хоць і з'яўляецца прэзідэнтам краіны, варожай у гэты момант Расійскай Федэрацыі, але ўсё ж ён — цвёрды, упэўнены ў сабе, прагматычны, сімпатычны хлопец», — прыводзіцца адказ прадпрымальніка прэс-службай кампаніі «Канкорд», якая належыць яму, у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Прыгожына прасілі параўнаць Зяленскага і Няўзорава.

Ён дадаў, што не можа гэтага сказаць пра журналіста. На думку бізнэсоўца, ён прыгожа гаворыць, у яго добрыя моўныя звароты, але апошнім часам «усё гэта трошкі патыхае некрафіліяй».

«І, шчыра кажучы, ён абаяльны, але балбатун», — дадаў Прыгожын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула