БЕЛ Ł РУС

Гукаінжынер стадыёна ў Мінску скраў 302 пары навушнікаў

1.11.2022 / 09:09

Nashaniva.com

Агульная шкода склала 280 тысяч рублёў.

Для каментатарскага пакоя былі закуплены дарагія радыёнавушнікі, паведамляе прэс-служба МУС.

Хлопец меў доступ да памяшкання і за некалькі разоў вынес адтуль 302 скрынкі з гарнітурамі.

Прычым скрадзеную тэхніку ён прадаў праз анлайн-пляцоўку жыхару Масквы, які пералічыў беларусу каля 12 тысяч даляраў.

Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж. Акрамя таго, напярэдадні праваахоўнікі Гомельшчыны прызналі мінчука падазраваным у здзяйсненні махлярства ў буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула