БЕЛ Ł РУС

Мінчука асудзілі на тры з паловай гады за перавод крыптавалюты Bypol

1.11.2022 / 15:28

Nashaniva.com

35-гадовага Аляксандра Зіязэтдзінава абвінавацілі па ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання) за пералічэнне ў маі 2021 года 0,2 эфіру (на той час каля 800 даляраў) на крыптакашалёк Bypol. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя, паведамляе «Вясна».

«Я не ведаў, што арганізацыя з'яўляецца экстрэмісцкай, грошы перавёў, бо хацеў падтрымаць людзей. Цяпер разумею, што здзейсніў злачынства», — казаў Аляксандр на «пакаяльным» відэа.

Цікава, што ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL была прызнана МУС экстрэмісцкім фарміраваннем толькі ў лістападзе 2021 года, то бок праз шэсць месяцаў пасля пералічэння крыптавалюты.

Пад вартай Аляксандр, верагодна, знаходзіўся з чэрвеня 2022 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула