БЕЛ Ł РУС

У Гомельскай вобласці за здымкі тэхнікі расійскіх акупантаў з пачатку года асудзілі 12 чалавек 

7.11.2022 / 9:6

Nashaniva.com

Сёлета Гомельскі абласны суд разгледзеў 12 крымінальных спраў «аб злачынствах супраць нацыянальнай бяспекі Беларусі». Так прапаганда называе суды над тымі, хто здымаў перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі вобласці. Усе атрымалі рэальныя тэрміны.

Як сцвярджае «Гомельская праўда», задача расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі вобласці — «умацаванне і абарона дзяржаўнай граніцы, калі пагрозы ў наш адрас сыплюцца з заходніх краін і Украіны». Таму любая іх здымка нібыта прычыняе шкоду нацыянальнай бяспецы.

Так, усіх затрыманых асудзілі па арт. 361-4 КК РБ — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» на тэрміны ад 2 да 4,5 гадоў калоніі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула