БЕЛ Ł РУС

Падчас палёту ў самалёце «Белавіі» трэснула шкло. Самалёт вярнуўся ў Мінск

9.11.2022 / 09:37

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай на рэйсе Мінск — Шарджа, паведамляе авіякампанія «Белавія».

Шкло трэснула ў кабіне пілотаў, і камандзір судна вырашыў вярнуцца ў Мінск.

Самалёт здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце ў 07.24. На борце знаходзілася 158 пасажыраў, іх здароўю і бяспецы нічога не пагражала.

Для выканання рэйса Мінск — Шарджа — Мінск было прадастаўлена іншае паветранае судна.

Праўда, авіякампанія была вымушана змяніць час вылету чартарных рэйсаў у Анталію і Шарм-Эль-Шэйх на больш позні. Пасажырам затрыманых рэйсаў будуць прадастаўлены напоі і харчаванне згодна з правіламі.

У «Белавіі» падкрэсліваюць, што інцыдэнт са шклом — гэта сітуацыя, якая ўзнікае выпадковым чынам і не можа быць спрагназавана авіякампаніяй. Аднак гэта ніяк не ўплывае на бяспеку палёту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула