БЕЛ Ł РУС

У адной з мінскіх паліклінік сталі рабіць прышчэпкі ад кавіду кубінскай вакцынай

9.11.2022 / 11:54

Nashaniva.com

Робяць гэта ў 19-й паліклініцы, што на праспекце Незалежнасці, паведамляюць «Мінск-навіны».

Як расказала намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы Валянціна Тухто, вакцынацыя ад COVID-19 кубінскай вакцынай Soberano Plus стартавала 9 лістапада. 

Па яе словах, прэпарат зручны ва ўжыванні, бо не патрабуе замарозкі. Паводле інфармацыі вытворцаў, вынікі папярэдніх даследаванняў прымянення вакцыны Soberana Plus паказалі, што пасля прышчэпкі колькасць нейтралізуючых антыцелаў (да каранавіруса) павялічваецца да 96,5 %. Акрамя таго, вакцына добра пераносіцца, эфектыўная супраць розных штамаў кавід-інфекцыі.

Па словах спецыяліста, кубінскім прэпаратам можна прышчапляць праз чатыры месяцы пасля поўнага курса вакцынацыі (ад каранавіруса), а перахварэлым на COVID-19 — праз два месяцы пасля выздараўлення. Больш за тое, вытворцы рэкамендуюць Soberana Plus дзецям з 2 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула