БЕЛ Ł РУС

Вучыч прызнаў памылку ў прагнозе па Херсоне

10.11.2022 / 23:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч прызнаў, што памыліўся, спрагназаваўшы жорсткую бітву за кантроль над Херсонам.

«Я думаў, што расіяне будуць аказваць большы супраціў пад Херсонам, відавочна, што я памыліўся. Нам гэта паказвае, што мы самі павінны ствараць сваю будучыню, клапаціцца пра яе. У ваенным сэнсе мы павінны самі аб сабе клапаціцца, калі хочам захаваць свой ваенны нейтралітэт»,— сказаў Вучыч.

7 лістапада прэзідэнт Сербіі заявіў, што бітва за Херсон стане вырашальнай у канфлікце Расіі і Украіны, і параўнаў яе па значэнні са Сталінградскай бітвай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула