БЕЛ Ł РУС

Уран у Іран?

7.10.2009 / 17:39

ЛК, паводле АР

Клін клінам. Злавіўшы апошняе сонейка ў Беларусі, Уга Чавэс, выдае, з новымі сіламі кінуўся змагацца з закідамі амерыканцаў наконт ядравага супрацоўніцтва паміж Каракасам і Тэгеранам, робячы тое досыць креатыўна. Падчас паседжання кабінету, якое транслявалася па венесуэльскім тэлебачанні, Чавэс нібы мімохадзь спытаў адказнага за радовішчы, міністра Рудольфа Санза: «А як прасоўваюцца справы з уранам у Іран? Ну, для ядравай бомбы?» Міністры адрэагавалі смехам.

Усё мізансцэна адбылася на тле нядаўніх заяваў прэсавага сакратара Дзярждэпартаменту ЗША, Іяна Келі, які выказаў заклапочанасць з нагоды венесуэльска-іранскай супрацы ў ядравай галіне. Чавэс, які не раз выказваўся, што ягоны хаўруснік Тэгеран мае поўнае права на ядравую праграму ў мірных мэтах, паабяцаў таксама, што падобная венесуэльская праграма будзе працягнутая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула