БЕЛ Ł РУС

«Е-дастаўка» вяртаецца па ўсёй Беларусі, але з новымі ўмовамі

11.11.2022 / 22:16

Nashaniva.com

Інтэрнэт-крама «Е-дастаўка» будзе зноў працаваць па ўсёй Беларусі з 12 лістапада.

Мінімальная сума заказу ў Мінску складзе 55 рублёў, платная дастаўка будзе каштаваць 4,99 рубля, экспрэс-дастаўкі — 7,99 рубля.

У астатніх гарадах мінімальная сума замовы складзе 90 рублёў. У Мінскай вобласці, Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве платная дастаўка будзе каштаваць 4,99 рублёў, у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях — 9 рублёў.

Нагадаем, 31 кастрычніка «Е-дастаўка» скараціла зону дастаўкі да Мінска і вобласці, абласных цэнтраў і Баранавіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула