БЕЛ Ł РУС

У пятніцу ў мінскіх кватэрах уключаць ацяпленне

8.10.2009 / 13:16

Мінгарвыканкам, улічваючы неспрыяльнае надвор’е, дазволіў падачу ацяплення з 9 па 15 кастрычніка ў жылых дамах, інтэрнатах, архівах, бібліятэках, будынках навучальных установаў ды Мінскім заапарку.

Звычайна цяпло падаецца паэтапна, а працэс расцягваецца на тыдзень.

З 15 кастрычніка падача цяпла пачнецца ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, установах культуры і спорту.

Ацяпляльны сезон пачаўся ў Мінску 5 кастрычніка, калі ацяпленне ўключылі ў дзіцячых садках, дзіцячых дамах, школах‑інтэрнатах, бальніцах, басейнах, лазнях і музеях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула