БЕЛ Ł РУС

Замежная палітыка Еўрасаюза стане больш паслядоўнай

8.10.2009 / 15:26

Гутарыла ВЖ

Як цэнтралізацыя ЕС адаб’ецца на адносінах Еўрасаюза з Беларуссю? Адказвае Стэфан Эрыксан, пасол Швецыі ў Беларусі.

Як цэнтралізацыя ЕС адаб’ецца на адносінах Еўрасаюза з Беларуссю? Адказвае Стэфан Эрыксан, пасол Швецыі ў Беларусі.

Стэфан Эрыксан: Не зусім ясная сітуацыя з Лісабонскім пагадненнем нарэшце пачала вырашацца, і гэтаму паспрыяла правядзенне рэферэндуму ў Ірландыі.

СЭ: Няпэўнасць была нядобрай як для самой Еўропы, так і для Беларусі — найбліжэйшага суседа і гандлёвага партнёра. Цяпер можна спадзявацца, што замежная палітыка Еўрасаюза стане больш скаардынаванай і паслядоўнай, што ўнясе большую пэўнасць і ў адносіны з Беларуссю.

«Наша Ніва»: Ці не будзе цэнтралізацыя Еўрасаюза замінаць самаідэнтыфікацыі кожнай асобнай краіны?

СЭ: З цягам часу ўсе краіны ЕС добраахвотна прыйшлі да высновы, што для больш эфектыўнага вырашэння агульных праблем ва ўмовах глабалізацыі проста неабходна стварыць супольныя структуры. Еўрасаюз — гэта супольнасць з 27 краін, якая ні ў якім разе не адмяняе самабытнасць і ўнікальнасць кожнай з іх, а толькі дапамагае вырашыць тыя праблемы, якім краіны не здольныя даць рады паасобку.

«НН»: Цэнтралізацыя ЕС можа выклікаць перастаноўку сіл паміж Еўрасаюзам і такімі буйнымі дзяржавамі як ЗША і Расія?

СЭ: Асноўная задача цэнтралізацыі Еўрасаюза — удасканаліць унутраныя механізмы функцыянавання гэтай даволі складанай супольнасці. Канешне, ёсць спадзяванне на эканамічнае і палітычнае ўзмацненне нашых краін, аднак такой мэты, як змена геапалітычнай расстаноўкі сіл, мы непасрэдна не пераследуем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула