Нас там няма
The Times Higher Education апублікаваў новы рэйтынг 200 найлепшых універсітэтаў свету. Беларускіх ВНУ там няма.
The Times Higher Education апублікаваў новы рэйтынг 200 найлепшых універсітэтаў свету.
Першы радок, як і летась заняў Гарвардскі універсітэт у ЗША, на другім – Кембрыджскі універсітэт у Вялікабрытаніі. На трэцім – Ельскі (Канектыкут, ЗША).
На восьмым месцы - Прынстанскі унвіерсітэт, у ваколіцах якога працуе са сваёй камандай доктар Хаўс. На 14-м месцы Універсітэт Дзьюка ў Паўночнай Караліне, адкуль выйшла нямала добрых баскетбалістаў.
***
Усяго ў Топ-200 уключаныя універсітэты з 22 краін. Найболей універсітэтаў ЗША – 54, Вялікабрытаніі – 29, Канады, Японіі, Нідэрландаў – па 11, Нямеччыны – 10.
Беларускіх ВНУ там няма, як і наогул нашых суседзяў, апроч Расіі, што прадстаўлена Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам (155-е месца) і Санкт-Пецярбурскім (168-е). Праўда, ёсць ВНУ, у якіх вучыліся і вучацца беларусы.
Аапроч згаданых Маскоўскага і Санкт-Пецярбургскага, гэта універсітэты ў Лювене (Бельгія), Універсітэт Джона Хопкінса ў Вашынгтоне, Ратгерскі ў Нью-Джэрсі і г.д.