БЕЛ Ł РУС

Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Беларусі ў арганізацыі

16.11.2022 / 23:26

Nashaniva.com

На пазачарговай Генеральнай асамблеі ў Берліне члены Міжнароднага паралімпійскага камітэта прагаласавалі за прыпыненне ўдзелу Беларусі ў арганізацыі «ў сувязі з няздольнасцю выконваць абавязальніцтвы ў адпаведнасці са статутам МПК».

Фота ілюстрацыйнае

У сувязі з прыпыненнем дзейнасці Беларусь губляе ў тым ліку права на апеляцыю, і толькі Генеральная асамблея можа адмяніць пакаранне.

Наступная Генеральная асамблея павінна адбыцца праз год, у 4-м квартале 2023-га.

Раней Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў таксама ўдзел Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула