БЕЛ Ł РУС

Дэзерцір з беларускага войска 16 гадоў хаваўся па лясах і хутарах

9.10.2009 / 09:44

Nashaniva.com

Збег ён у пачатку 1990-х з Віцебскага гарнізона.

16 гадоў хаваўся па лясах і хутарах дэзерцір з беларускага войска. Ён збег на пачатку 90‑х гадоў з адной з вайсковых частак Віцебскага гарнізону.

Хлопец пяць гадоў хаваўся ў лясах на Гродзеншчыне, пакуль яго не затрымалі, калі ён зайшоў да родзічаў.

Дэзерцір быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду. Дазнаўшыся, што ваенная пракуратура дамагаецца перагляду справы, небарака… зноў збег. І гойсаў па лясах ажно да 2009 года.

Міжгарнізонны ваенны суд перагледзеў справу дэзерціра

і адпусціў таго на ўсе чатыры бакі, бо тэрмін даўніны злачынства скончыўся.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула