БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне не знайшлі слядоў «бруднай бомбы»

18.11.2022 / 11:58

Nashaniva.com

Рада кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) прыняла 17 лістапада рэзалюцыю, у якой сказана, што ва Украіне не знайшлі слядоў вырабу «бруднай бомбы».

«Рада кіраўнікоў вітае ацэнку генеральнага дырэктара, што агенцтва не выявіла прыкмет незадэклараванай ядзернай дзейнасці або матэрыялаў, звязаных з распрацоўкай прылад для рассейвання радыяцыі («брудных бомбаў»), у трох месцах ва Украіне», — сказана ў дакуменце.

МАГАТЭ таксама заклікала Расію вывесці сваіх вайскоўцаў з тэрыторыі Запарожскай АЭС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула