БЕЛ Ł РУС

Пад Баранавічамі выратавалі ката, які праваліўся ў калодзеж

20.11.2022 / 22:27

Nashaniva.com

Учора ўвечары ў МНС звярнуліся жыхары вёскі Сеўрукі Баранавіцкага раёна з просьбай выратаваць ката, які ўпаў у сухі калодзеж. Жывёліна правалілася ў люк на тэрыторыі аднаго з прыватных дамоў.

Спробы самастойна дастаць ката поспеху не мелі. Тады супрацоўнік МНС спусціўся ў калодзеж і дастаў адтуль перапалоханую жывёліну.

Цяпер з катом усё добра, патрэбы ў ветэрынарнай дапамозе ён не меў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула