БЕЛ Ł РУС

Ёсць новы фінансавы лідэр свету

9.10.2009 / 14:35

Велікабрытанія абыйшла ЗША у рэйтынгу развіцця фінансавай сістэмы

ЗША апусцілася з першага месца на трэцяе ў рэйтынгу развіцця фінансавай сістэмы, створаным Сусветным эканамічным форумам.

Амерыканцаў апярэдзілі Вялікабрытанія і Аўстралія.

Развітыя краіны паказалі сябе за апошні год настолькі горш за тыя, што развіваюцца, што адрыў між імі нашмат скараціўся.

Адзін з аўтараў даследавання Нурыэль Рубіні заўважыў, што рэгулюемыя дзяржавамі фінансавыя сістэмы больш стабільныя, але доступ да крэдытаў у іх нашмат горшы. Каб забяспечваць у іх гарантаваны рост эканомікі, патрэбныя дадатковыя фінансавыя інавацыі.

Рэйтынг фінансавай стабільнасці ўзначальваюць Нарвегія, Швейцарыя і Ганконг.

Аргентына, Казахстан і Украіна, наадварот, унізе рэйтынга.

Беларуская фінансавая сістэма пры стварэнні рэйтынга не даследавалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула