БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ляціць у Арменію

22.11.2022 / 12:48

Nashaniva.com

У Арменіі ён прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.

Фота: AP

«Лідары краін абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, асноўныя вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд. Удзельнікі саміту таксама разгледзяць шырокі спіс пытанняў, якія тычацца розных сфер і напрамкаў узаемадзеяння», — паведаміў «Пул першага».

З улікам пераходу старшынства ў АДКБ да Беларусі ў 2022-2023 гадах Лукашэнка агучыць прыярытэтныя напрамкі, на якіх у гэты перыяд трэба будзе сканцэнтраваць сумесныя намаганні, гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула