БЕЛ Ł РУС

Мінабароны: Расійскія войскі пакідаюць Беларусь у планавым парадку

9.10.2009 / 17:12

«Расійскія вайскоўцы аператыўна‑стратэгічных вучэнняў «Захад‑2009» пакідаюць тэрыторыю Беларусі ў планавым парадку, без зрываў»,

— паведаміў БелаПАН начальнік прэс‑службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Паводле яго слоў, плануецца, што апошні эшалон з расійскімі вайскоўцамі ў хуткім часе адправіцца з Беларусі ў РФ.

Нагадаем, на тэрыторыі Беларусі вучэнні «Захад‑2009» праводзіліся з 18 па 29 верасня. Першы расійскі вайсковы эшалон прыбыў у краіну 9 верасня. Усяго на беларускую тэрыторыю было перадыслакавана прыкладна 6 тыс. вайскоўцаў расійскай арміі і дзясяткі адзінак рознай тэхнікі.

Пакідаць Беларусь расійскія войскі пачалі ўжо ў апошні дзень вучэнняў — 29 верасня пайшла першая аўтамабільная калона, на наступны дзень — першы воінскі эшалон. Авіяцыя Узброеных сіл Расіі, якая брала ўдзел у вучэннях, 1 кастрычніка пераляцела на аэрадромы пастаяннага базіравання на тэрыторыі РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула