БЕЛ Ł РУС

ЗША і ЕС рыхтуюцца ў бліжэйшы час аб'явіць пра столь цэн на расійскую нафту

23.11.2022 / 07:51

Nashaniva.com

Вашынгтон і яго саюзнікі плануюць завяршыць распрацоўку столі цэн на расійскую нафту ў бліжэйшыя некалькі дзён, паведаміла ў аўторак Міністэрства фінансаў ЗША.

Краіны «Вялікай сямёркі», ЕС і Аўстралія хочуць увесці гэтыя абмежаванні, каб пазбавіць Маскву ключавой крыніцы сродкаў фінансавання вайны ва Украіне, а таксама паспрабаваць знізіць высокія сусветныя цэны на энерганосьбіты.

У аўторак высокапастаўлены прадстаўнік Мінфіна ЗША паведаміў журналістам, што Еўрасаюз праводзіць кансультацыі з членамі блока наконт узроўню цэн, а больш шырокая кааліцыя распачне крокі па ўвядзенні абмежаванняў, як толькі працэс у ЕС будзе завершаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула