БЕЛ Ł РУС

ISW: Расія можа рыхтаваць атаку пад чужым сцягам у Белгародскай вобласці

23.11.2022 / 08:23

Nashaniva.com

Крэмль, магчыма, стварае інфармацыйны фон для атакі пад чужым сцягам у Белгародскай вобласці ў спробе вярнуць грамадскую падтрымку вайне ва Украіне, пішуць у чарговай аналітычнай зводцы эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Крамлёўскія прапагандысты пачалі рабіць гіпотэзы аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы імкнуцца ўварвацца ў Белгародскую вобласць, а іншыя расійскія крыніцы адзначаюць, што расійскім войскам неабходна аднавіць кантроль над Купянскам Харкаўскай вобласці, каб мінімізаваць пагрозу нападу Кіева.

Гэтыя заявы даўно цыркулююць у суполцы мілітары-блогераў, якія крытыкуюць расійскае вайсковае камандаванне за пакіданне пазіцый і заклікаюць вярнуць вызваленыя тэрыторыі ў Харкаўскай вобласці.

Расійскія заявы аб непазбежным нападзе Украіны на Белгародскую вобласць абсурдныя і накіраваны толькі на тое, каб запалохаць грамадскасць, каб яна падтрымала вайну, пішуць эксперты ISW.

Украіна не мае стратэгічнай цікавасці ва ўварванні ў Расію і не здольная зрабіць гэта ў такіх маштабах, заключаюць яны. Пры гэтым падтрымка бессэнсоўнага ўварвання Расіі зніжаецца сярод жыхароў памежных рэгіёнаў і астатняй часткі краіны пасля мабілізацыі і ваенных няўдач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула