БЕЛ Ł РУС

«Купалаўцы» ў чацвер пакажуць новы спектакль. Дзе і як яго можна паглядзець

23.11.2022 / 10:37

Nashaniva.com

24 лістапада на YouTube-канале незалежнай тэатральнай групы «Купалаўцы» адбудзецца прэм’ера спектакля «Рамантыка» паводле Адама Міцкевіча ў пастаноўцы рэжысёра Мікалая Пінігіна.

Фота: Купалаўцы

Афлайн-паказы спектакля адбыліся ў кастрычніку ў Тэатры Польскім (Варшава). Пастаноўка стала вынікам летняй рэзідэнцыі, для раскіданых па свеце купалаўцаў гэта была магчымасць творчай сустрэчы і працы над новым спектаклем.

24 лістапада а 19:00 «Рамантыка» далучаецца да купалаўскага анлайн-рэпертуару і будзе даступная да прагляду па ўсім свеце.

Аснова спектакля — першы паэтычны зборнік славутага паэта, ураджэнца Беларусі Адама Міцкевіча. «Балады і рамансы» — гэта маніфест і пачатак эпохі польскага рамантызму і рамантызму наогул на землях колішняй Рэчы Паспалітай.

Сцэнар і рэжысура — Мікалай Пінігін. Харэаграфія — Пётр Чубовіч.

Спектакль можна паглядзець па гэтай спасылцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула