БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент прызнаў Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму

23.11.2022 / 14:38

Nashaniva.com

Дэпутаты Еўрапарламента большасцю галасоў прынялі рэзалюцыю аб прызнанні Расіі дзяржавай — спонсарам тэрарызму. «За» прыняцце дакумента прагаласавалі 494 дэпутаты, «супраць» — 58, яшчэ 44 еўрапейскія палітыкі ўстрымаліся, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

«Еўрапарламент … рашуча асуджае ваенныя злачынствы і акты тэрору супраць цывільнага насельніцтва, учыненыя Расійскай Федэрацыяй і яе паслугачамі з мэтай дасягнення разбуральных палітычных мэтаў ва Украіне і на тэрыторыі іншых краін, і прызнае Расію як дзяржаву, якая спансаруе тэрарызм, і як дзяржаву, якая выкарыстоўвае тэрарыстычныя сродкі», — гаворыцца ў дакуменце.

Дакумент заклікае Раду ЕС уключыць ПВК «Вагнер» і іншыя фінансаваныя Расіяй мілітарызаваныя групоўкі ў пералік асоб, груп і ўстаноў, уцягнутых у тэрарыстычную дзейнасць, на якія распаўсюджваюцца адпаведныя санкцыі ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула