БЕЛ Ł РУС

У Сянне за бюджэтныя грошы хочуць купіць «залаты» тэлефон

23.11.2022 / 21:09

Nashaniva.com

Сенненскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць закупку з адной крыніцы тэлефоннага апарата з вызначальнікам нумара з арыенціровачнай цаной 2 887 рублёў 15 капеек, заўважылі «Народныя навіны Віцебска». 

Ніякіх тэхнічных патрабаванняў да гэтага тэлефона ў дакументацыі закупкі не пазначаецца, аднак кошт яго выклікае здзіўленне, бо ўвогуле цана такіх апаратаў пачынаецца з пяцідзесяці рублёў і рэдка перавышае пару-тройку сотняў.

Для каго цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць гэтую закупку, невядома, але яна фінансуецца за кошт бюджэтных сродкаў.

Тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам» правёў маніторынг цэнаў і знайшоў самы дарагі тэлефон з такімі характарыстыкамі ў Беларусі за 1 587 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула