БЕЛ Ł РУС

СБУ абшукала епархію УПЦ Маскоўскага патрыярхату і сцвярджае, што знайшла сведчанні здрады

25.11.2022 / 16:45

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны абвясціла, што падчас ператрусаў у Чарнавіцка-Букавінскай епархіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату знайшла шматлікія прыкметы датычнасці святароў да вядзення прарасейскай прапаганды і распачала справу аб дзяржаўнай здрадзе.

Фота СБУ

СБУ абвясціла ў пятніцу, што падчас ператрусу ў памяшканнях Чарнавіцкай-Букавінскай епархіі УПЦ (МП) у Чарнаўцах на Захадзе Украіны былі, у прыватнасці, знойдзеныя:

— перапіска кіраўніцтва епархіі з Масквой, у якой з Масквы, ад РПЦ, паступалі інструкцыі адносна таго, як апраўдваць напад Расеі на Украіну і распавядаць пра ўціск у дачыненні да УПЦ (МП);

— склады з пракрамлёўскай літаратурай;

— лічбавыя копіі пасведчанняў асоб, якія ваявалі супраць Украіны.

Калі менавіта адбыліся ператрусы, СБУ не ўдакладняе. На гэтым тыдні ведамства правяло ператрусы і ў сталічнай Кіева-Пячэрскай лаўры.

Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула