Сёньня стартуе Кубак Беларусі па хакеі
Дзе варта быць
У чацьвер 3 жніўня пачынаецца розыгрыш VI Кубку Беларусі па хакеі. У ім возьмуць удзел 10 камандаў: «Юнацтва», «Керамін», «Дынама» (усе – Менск), «Нёман» (Горадня), «Хімік» (Наваполацак), «Берасьце», «Гомель», «Віцебск», «Хімвалакно» (Магілёў), «Мэталюрг» (Жлобін).
У адрозьненьне ад папярэдніх розыгрышаў гэтым разам турнір пройдзе па новай сыстэме. Усе каманды згуляюць у адзін круг паміж сабой, а потым клюбы, што занялі 1-е і 2-е месцы, у двух матчах (22 і 24 жніўня) выявяць уладальніка Кубку.
Турнір абяцае быць цікавым. За чэмпіёна Беларусі «Юнацтва» заяўленыя патэнцыйны і былы НХЛаўцы Міхаіл Грабоўскі і Андрэй Касьціцын.
Сёньня гуляюць:
«Керамін» – «Юнацтва» (Менск. Лядовы палац на Прытыцкага. 18.30). «Берасьце» – «Мэталюрг» (Берасьце. Палац спорту. 18.30), Гомель – «Хімік-СКА» (Гомель. 18.30), «Нёман» – «Хімвалакно» (Горадня. Лядовы палац. 18.30), «Віцебск» – «Дынама» (Віцебск. Палац спорту. 18.30).
Ул. інф. і паводле газэты Прессбол