БЕЛ Ł РУС

У інтэлектуальным разьвіцьці Беларусь адстае ад суседзяў

3.08.2006 / 20:05

МБ

У сусьветным рэйтынгу інтэлектуальнага разьвіцьця Беларусь займае 60-е месца, Эстонія – 22-е, Літва – 32-е, Латвія – 33-е, сьведчаць зьвесткі, прыведзеныя Сусьветным банкам.

У сусьветным рэйтынгу інтэлектуальнага разьвіцьця Беларусь займае 60-е месца, Эстонія – 22-е, Літва – 32-е, Латвія – 33-е, сьведчаць зьвесткі, прыведзеныя Сусьветным банкам.

Пры падрыхтоўцы рэйтынгу 128 краін улічваліся ўзровень адукацыі насельніцтва, колькасьць тых, хто карыстаецца Інтэрнэтам і тэлефонам, заканадаўчая база, колькасьць навукоўцаў, колькасьць і наклад навуковых выданьняў. Рэйтынг вызначаўся па дзесяцібальнай сыстэме.

У першую пяцёрку ўвайшлі: Швэцыя (9,25), Фінляндыя (9,11), Данія (9,08), Швайцарыя (8,84) і Вялікая Брытанія (8,8). Беларусь атрымала 4,93 бала.

З постсавецкіх краін найвышэйшы бал атрымала якраз Эстонія – 8,05. У Літвы 7,26, Латвіі – 7,06. Расея займела 5,97 (41-е месца), Украіна – 5,37 бала (49-е).

Апошняе месца мае Сьера-Леонэ (0,46).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула