БЕЛ Ł РУС

У Вільні прагрымеў выбух у старым горадзе

12.10.2009 / 11:21

Nashaniva.com

Здарылася гэта ў штаб-кватэры сацыял-дэмакратаў.

У Вільні, на вуліцы Барбары Радзівіл, раніцай 12 кастрычніка (каля 9:20) адбыўся выбух.

У гэтым будынку знаходзіцца штаб‑кватэра партыі сацыял‑дэмакратаў і офіс кантралёра па абароне правоў дзіцяці. Выбух прагрымеў у той частцы будынка, дзе знаходзіцца офіс сацыял‑дэмакратаў.

Раніцай у памяшканні праходзіла пасяджэнне партыі, пасля аднапартыйцы пайшлі ў кабінеты. Выбух адбыўся тады, калі адзін з калег паспрабаваў запальчнікай абпаліць нітку на пінжаку.

Пацярпеў адзін з работнікаў штаб‑кватэры, маладога чалавека адвезлі ў бальніцу. У яго абпаленыя твар і рукі.

Больш падрабязна на delfi.lt

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула