БЕЛ Ł РУС

Страшнае ДТЗ пад Чавусамі: загінулі тры дзяўчыны. Малодшай было 19

29.11.2022 / 08:34

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася ноччу 29 лістапада на дарозе Магілёў — Расна — Мсціслаў, паведамляе СК.

25-гадовая кіроўца «Аўдзі», праязджаючы скрыжаванне, не справілася з кіраваннем. Машына з'ехала ў кювет, урэзалася ў прыдарожнае дрэва і загарэлася.

Кіроўца і дзве пасажыркі легкавушкі (25, 19 і 24 гадоў) загінулі на месцы. 22-гадовую дзяўчыну выкінула з аўто, з траўмамі яна дастаўлена ў бальніцу.

На месцы працуюць следчыя. Працу каардынуе начальнік СК па Магілёўскай вобласці Уладзімір Шалухін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула