БЕЛ Ł РУС

Працягнулі абмежаванні на наведванне тэрыторый, якія мяжуюць з Украінай

30.11.2022 / 17:16

Nashaniva.com

У Дзяржпагранкамітэце паведамілі аб падаўжэнні тэрміну абмежаванняў на наведванне тэрыторый, якія мяжуюць з Украінай. «Працягнутыя абмежаванні на наведванне памежнай паласы ў Гомельскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні ДПК.

Фота ілюстрацыйнае

Гаворка ідзе пра часовыя абмежаванні ўезду (уваходу), часовага знаходжання грамадзян у памежнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Дзеянне абмежаванняў, уведзеных з 1 чэрвеня да 1 снежня 2022 года, падоўжанае да 1 сакавіка 2023 года.

«Абмежаванні не распаўсюджваюцца на ўласнікаў зямельных участкаў, асоб, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ахове дзяржаўнай мяжы на названай тэрыторыі», — дадалі ў ведамстве.

Таксама на гэты перыяд прыпыняецца выдача пропускаў у памежную паласу на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула