БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне. Дамовіліся пра чарговую сустрэчу

2.12.2022 / 12:06

Nashaniva.com

Сёння адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна. Падрабязнасці паведаміў «Пул Першага».

Яны абмеркавалі парадак дня саміту Еўразійскага эканамічнага саюза ў Кыргызстане.

Таксама абмеркавалі міжнародны парадак дня і абстаноўку, каардынацыю сумесных дзеянняў.

Паведамляецца, што былі абгавораны і важныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння — імпартазамяшчэнне, рэалізацыя саюзных праграм.

Асобную ўвагу надалі супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці навуцы. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся на працягу года на базе Акадэміі навук арганізаваць і правесці Кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі ў развіццё нядаўняй сустрэчы Пуціна з навукоўцамі ў «Сірыусе» і на базе напрацаванага ў Беларусі вопыту (напрыклад, маштабны праект «100 ідэй для Беларусі»).

Таксама яны вызначылі і графік далейшых кантактаў, дамовіўшыся правесці ў снежні сустрэчу для абмеркавання практычных пытанняў рэалізацыі саюзнага будаўніцтва і эканамічных пытанняў, паведамляе «Пул Першага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула