БЕЛ Ł РУС

Пад Баранавічамі пачасціліся наезды на дзікоў

13.10.2009 / 09:34

У Баранавіцкім раёне ў мінулыя выхадныя зафіксаваны тры наезды на дзікоў, якія раптоўна з’явіліся на дарозе.

Пра гэта паведаміў інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе абласной ДАІ Ілья Помін. Усе ДТЗ з удзелам жывёл адбыліся ў цёмны час сутак.

10 кастрычніка на трасе Брэст — Мінск — мяжа РФ непадалёк ад вёскі Лясная пад колы аўтамабіля «Форд» трапіў дзік, які перабягаў дарогу. 11 кастрычніка на аўтадарозе Баранавічы — Русіна — Вялікія Лукі, на адлегласці чатырох кіламетраў ад Баранавічаў, вадзіцель аўтамабіля «Дэу» таксама не змог пазбегнуць наезду на жывёліну. У той жа дзень на 203‑м км трасы Брэст — Мінск — мяжа РФ на дзіка наехаў «Мерседэс».

Як адзначыў прадстаўнік ДАІ, у двух першых выпадках жывёлы загінулі на месцы. Дзік, з якім сутыкнуўся «Мерседэс», уцёк.

Усе тры аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, вадзіцелі і пасажыры не пацярпелі. «Паколькі ўсе выпадкі былі зафіксаваны ў цёмны час сутак на неасветленых участках дарог, а жывёлы раптоўна з’яўляліся перад транспартнымі сродкамі, вадзіцелі не здолелі прадухіліць гэтыя ДТЗ», — адзначыў Помін.

З пачатку года ў Брэсцкай вобласці ў выніку наезду на дзікіх жывёл, якія раптоўна з’явіліся на дарозе, адбылося тры ДТЗ з чатырма пацярпелымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула