Медзведзеў: Справы ў расійскай эканоміцы горшыя, чым мы думалі
Эканамічны крызіс ударыў па расійскай эканоміцы мацней, чым меркавала расійскае кіраўніцтва. Пра гэта ў нядзелю ў інтэрв’ю расійскаму ТВ заявіў прэзідэнт краіны Дзмітры Мядзведзеў.
ВУП Расіі ў 2009 годзе ўпадзе на 7,5%.
Аб’ёмы прамысловай вытворчасці знізіліся на 14%.
Мядзведзеў паставіў задачу ажыццяўлення тэхналагічнага рыўка: ён хацеў бы за 10—15 гадоў знізіць долю даходаў ад продажу сыравіны ў даходах Расіі да 35—40%. На сёння Расія ператварылася ў сыравінную гаспадарку. Праўда, расійскія ўлады не маюць дакладнага плану гаспадарчых рэформаў.