БЕЛ Ł РУС

Ілжэперапiсчыца скрала грошы

13.10.2009 / 09:41

5 мiльёнаў 280 тысяч рублёў знiклi з хаты пенсiянера ў вёсцы Дарлiвая Крычаўскага раёна пасля вiзiту незнаёмай жанчыны, паведамiлi ў прэс‑службе УУС Магiлёўскага аблвыканкама.

9 кастрычнiка дзве жанчыны прыехалi на «Жыгулях» у аддаленую i маланаселеную вёску. Адна з iх завiтала да 85‑гадовага дзеда i патлумачыла яму, што, паводле задання раённых уладаў займаецца перапiсам. Гаспадар ведаў пра актуальную ў грамадстве падзею, але не праверыў дакументы ў iлжэперапiсчыцы. Ён даверлiва прынёс ёй пашпарт, а пакуль тая запаўняла нейкiя паперы, лiтаральна на хвiлiнку выйшаў з пакоя.

Гэтага часу зладзейцы хапiла, каб адшукаць грошы: пакунак з грашовымi знакамi захоўваўся пад абрусам на стале.

Высветлiлася, што пенсiянер лiтаральна днямi прадаў каня i фурманку. Цяпер прыбытак знiк, а жанчын шукае мiлiцыя.

У гэты ж дзень грошы знiклi яшчэ ў дзвюх пенсiянерак. Праўда, у гэтых выпадках невядомыя жанчыны называлiся пажылым людзям сацыяльнымi работнiкамi. У Бабруйску 63‑гадовая пенсiянерка недалiчылася 120 тысяч рублёў пасля таго, як да яе завiталi дзве жанчын. А з кватэры 90‑гадовай бабулi ў Шклове вiзiт дзвюх цыганак завяршыўся стратай у 1 мiльён рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула