БЕЛ Ł РУС

«Беларусь от Бреста до Владивостока». У паштовыя скрынкі прыйшло выданне з заклікамі да растварэння Беларусі ў Саюзе

4.12.2022 / 16:59

Nashaniva.com

Выдаўцом пазначаны «Нацыянальна-вызваленчы рух» (НОД), але выходных звестак газета не мае.

Газета на чатырох старонках заклікае да аднаўлення Савецкага Саюза.

На старонках выдання цытуюцца Уладзімір Пуцін, Сяргей Шайгу і Аляксандр Лукашэнка.

Сапраўдным беларускім сімвалам там называецца савецкі сцяг.

Выданне адаптаванае для беларускага чытача. Нашу краіну тут называюць «Беларусь», а не «Белоруссия», як прынята ў Расіі.

Атрымальнікам прапануецца выразаць, падпісаць і выслаць петыцыю з патрабаваннем прызнаць роспуск СССР незаконным.

Газету знаходзяць у паштовых скрынках у розных гарадах Беларусі.

Калі вы ведаеце, хто разносіць гэтыя газеты — «Белпошта» ці іншыя распаўсюднікі, напішыце нам у ТГ @nn_editor, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me. Калі пішаце ў тэлеграм, можаце загадзя паставіць размову на аўтаматычнае выдаленне або выдаліць паведамленне для абодвух бакоў пасля яго прачытання. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула