БЕЛ Ł РУС

«Пайшла кроў з рота». У Светлагорску 10-гадовая дзяўчынка ўрэзалася галавой у дрэва, катаючыся на цюбінгу

5.12.2022 / 09:50

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 18:30, паведаміла мясцовае выданне «Ранак»

На спуску да ракі Бярэзіна дзяўчынка, катаючыся на цюбінгу, урэзалася ў дрэва.

«Ад удару страціла прытомнасць, пайшла кроў з рота. Мама падбегла, выклікалі хуткую, павезлі… », — паведамілі відавочцы.

Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў траўматалагічным аддзяленні ЦРБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула