БЕЛ Ł РУС

«Выдатна!». «Не здавайся!» З’явіўся беларускамоўны стыкерпак з добрымі словамі

5.12.2022 / 15:40

Nashaniva.com

Суполка «Кніжны рысь», якая выдае сямейныя кнігі па-беларуску, зрабіла серыю беларускіх матывацыйных налепак і беларускамоўны стыкерпак для тэлеграма з добрымі словамі. Пра гэта паведамляецца на старонцы суполкі ў інстаграме.

Малюнкі для налепак і стыкерпака намалявала ілюстратарка Людміла Каюкава.

«Мы падумалі, што перад доўгай беларускай зімой нам усім не хапае беларускіх матывацыйных налепачак. Таму надрукавалі вось такую прыгажосць. […] Але не толькі надрукавалі, а яшчэ і зрабілі стыкерпак для Тэлеграм!» — напісана на старонцы «Кніжны рысь» у інстаграме.

Спампаваць стыкерпак можна па спасылцы.

Матывацыйныя налепкі ёсць у краме «Акадэмкніга».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула