БЕЛ Ł РУС

Беспілотнік атакаваў вайсковы аэрадром у Курску

6.12.2022 / 08:26

Nashaniva.com

У выніку атакі беспілотніка ў раёне Курскага аэрадрома загарэўся нафтазборнік, паведаміў губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт.

Фота: УНІАН

«Пацярпелых няма. Пажар лакалізуецца. Усе спецслужбы працуюць на месцы», — напісаў Старавойт у тэлеграм-канале.

У панядзелак раніцай Мінабароны Расіі заявіла, што ўкраінскімі беспілотнікамі былі атакаваныя два расійскія вайсковыя аэрадромы за сотні кіламетраў ад лініі фронту.

У выніку ўдару па аэрадроме Дзягілева пад Разанню загінула трое і было паранена чацвёра вайскоўцаў, а выбух на аэрадроме Энгельса «пашкодзіў абшыўку корпуса двух самалётаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула