БЕЛ Ł РУС

Ва Узброеных Сілах пачаліся «планавыя заняткі» па баявой гатоўнасці

6.12.2022 / 08:33

Nashaniva.com

Ва Узброеных Сілах пачаліся планавыя заняткі па баявой гатоўнасці. Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі па прызначэнні пасля чарговага прызыву на ваенную службу і асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Агульная накіраванасць заняткаў заключаецца ў правядзенні комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання.

Асноўныя мэты — падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці на патрабаваным узроўні, павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання, удасканаленне практычных навыкаў камандзіраў і навучанне асабістага складу дзеянням у розных умовах абстаноўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула