БЕЛ Ł РУС

ЗВР Беларусі крыху выраслі за лістапад

7.12.2022 / 9:54

Nashaniva.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $7797,7 млн у эквіваленце.

За лістапад золатавалютныя рэзервы выраслі на $207,9 млн (2,7%) пасля павелічэння ў кастрычніку на $86,5 млн (на 1,1%).

Са жніўня 2022 года інфармацыя пра аб'ём міжнародных рэзервовых актываў публікуецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама пазначэння фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула