БЕЛ Ł РУС

У чацвер у Мінску адбудзецца вечарына памяці паэта Сержа Мінскевіча

7.12.2022 / 14:15

Nashaniva.com

У чацвер, 8 снежня, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук адбудзецца вечарына памяці Сержа Мінскевіча «Мой разбіўся анёл». Будуць вершы, успаміны, аповеды.

Серж Мінскевіч— паэт і перакладчык, кампазітар, бард, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Больш за 20 гадоў працаваў у Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі (з 2001-га па 2022 год), апублікаваў каля 150 навуковых работ.

Літаратурная спадчына паэта сабраная на адмысловай выставе ў бібліятэцы.

Уваход вольны.

Дата: 8 снежня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Інфармацыйна-выставачны цэнтр Цэнтральнай навуковай бібліятэкі, вул. Сурганава, 15, Мінск

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула