БЕЛ Ł РУС

На сёння запланаваная сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды са Святланай Ціханоўскай

8.12.2022 / 12:37

Nashaniva.com

На сёння запланаваная сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай грамадскасці, паведамляе канцылярыя польскага прэзідэнта. 

Ранейшае фота

Сустрэча адбудзецца ў Бельведэрскім палацы ў Варшаве.

Запланавана публічнае выступленне Анджэя Дуды. Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі прыбудзе ў Варшаву з Гданьска, дзе сустрэнецца з лідарам легендарнага незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам. 

Папярэдні раз Ціханоўская і Дуда сустракаліся 4 кастрычніка. Бакі абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі, магчымы ўдзел беларускай арміі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і іншыя пытанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула