БЕЛ Ł РУС

Мікола Статкевіч канчаткова акрыяў і нават вярнуўся да трэніровак

8.12.2022 / 16:04

Nashaniva.com

Асуджаны на 14 гадоў зняволення палітвязень выпісаўся з медсанчасткі, дзе ён знаходзіўся захварэўшы. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

«Дарагія сябры! Скажу галоўнае: Мікалай ужо ў камеры. Як гэта ні сумна, але гэта — добрая навіна на тле чутак, якія пэўныя людзі актыўна распаўсюджвалі ў сеціве. Ён нават паціху аднаўляе звыклыя трэніроўкі. Хаця, безумоўна, да поўнага аднаўлення яшчэ далёка. Дзякуй велізарны ўсім, хто хваляваўся і падтрымліваў!» — напісала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула