БЕЛ Ł РУС

Nissan спыняе пастаўкі новых аўтамабіляў у Беларусь

11.12.2022 / 09:17

Nashaniva.com

З 2023 года афіцыйны дылер аўтамабіляў Nissan у Беларусі «ДрайвМотарс» не будзе прадаваць машыны гэтай маркі. Рэшткі распрададуць да канца года, а пастаўкі новых аўто з Еўропы ці Японіі пакуль не запланаваныя, піша belretail.by.

Фота: domkrat.by

Рэшту японскіх аўтамабіляў распрадаюць амаль па сабекошце, то-бок са зніжкай 13%. Прычым некаторых мадэляў аўто засталося ўсяго па некалькі штук, а цэны на іх зменшыліся амаль на 20 тыс. рублёў.

У аўтацэнтры «ДрайвМотарс» распавялі, што ў выніку запатрабаванымі на рынку будуць японскія аўтамабілі з прабегам. Новых жа партый у агляднай будучыні чакаць не варта. Пры гэтым дылер працягне абслугоўваць такія машыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула