БЕЛ Ł РУС

У акупаваным Крыме гарэла расійская казарма, адказнасць узялі на сябе мясцовыя партызаны

11.12.2022 / 09:54

Nashaniva.com

У гарадскім пасёлку Савецкі ў анексаваным Расіяй Крыме ўчора адбыўся пажар у казарме, дзе жылі мабілізаваныя расійскія вайскоўцы. Адказнасць за гэту акцыю ўзялі на сябе мясцовыя партызаны з руху «АТЕШ».

У сваім тэлеграм-канале партызаны паведамілі:

«База мабілізаваных арміі РФ у пгт. Савецкі ва ўкраінскім Крыме гарыць.

Нашы агенты спрацавалі як па нотах.

Мы доўга працавалі над гэтым «праектам», і, вядома, у нас усё атрымалася.

Мы будзем працягваць развальваць войска РФ знутры».

Таксама ў паведамленні партызаны ўдакладнілі, што ў выніку пажару ёсць ахвяры, спіс якіх паабяцалі апублікаваць.

Чытайце таксама:

УСУ знішчылі гатэль у Мелітопалі, заселены расійскімі вайскоўцамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула