БЕЛ Ł РУС

Шыгалаў заплаціў за вызваленне 85 мільярдаў рублёў

14.10.2009 / 13:03

Вольга Жарнасек

Старшыня праўлення Гандлёвага дому «Ждановічы» цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду.

Старшыня праўлення Гандлёвага дому «Ждановічы» Яўген Шыгалаў цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду памерам 85 мільярдаў рублёў.

Пра гэта, адказваючы на пытанні журналістаў, распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генпракурора Віктар Конан.

Нагадаем, што Яўгена Шыгалава затрымалі 5 красавіка 2008 года. Яму выставілі абвінавачанне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды экалагічнаму асяроддзю. Мелася на ўвазе, што ён збудаваў вялізны гандлёвы цэнтр без адпаведнага дазволу.

26 чэрвеня ён быў вызвалены з‑пад варты пад заклад у 10 мільярдаў рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула